Адно акно

 

 Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асоб перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асоб, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўны прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

     Заяўны прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобы з заявай у адзін упаўнаважаны орган з прыкладаннем дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць прадстаўлены толькі зацікаўленым асобам.

     Пры звароце грамадзяніну неабходна прадаставіць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Астатнія дакументы, неабходныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам выконваючай арганізацыі, а таксама могуць быць прадстаўлены грамадзянінам самастойна.

     Адказны за ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур - Рашатко Ірына Мікалаеўна, загадчык Дзяржаўнай установы адукацыі «Рассветаўскі дзіцячы сад», кабінет загадчыка, тэл. 80179360142

     У выпадку часовай адсутнасці Рашатко  Ірыны Мікалаеўны, яе абавязкі па ажыццяўленні названых адміністрацыйных працэдур ускладаюцца на Краўчук Наталью Зянонаўну, загадчыка гаспадаркі, тэл. 80179360142

Да ведама грамадзян:

     Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў кабінеце загадчыка, тэлефон 80179360142
     Адказны за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў Рашатко Ірына Мікалаеўна, загадчык установы адукацыі.