Групы кароткачасовага знаходжання

Група кароткачасовага знаходжання

“Адаптацыйная група".

Паважаныя бацькі!

      З мэтай забеспячэння ранняй сацыялізацыі дзяцей, на аснове запытаў законных прадстаўнікоў дзяцей ранняга ўзросту, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі,  з 03.09.2020  адкрыта група кароткачасовага знаходжання   “Адаптацыйная група”. Адаптацыйную групу  наведвае 1 выхаванец. Група працуе штодня, з 9.00 да 12.00.

      "Адаптацыйная група" арганізуюцца з мэтай адаптацыі дзяцей ранняга ўзросту (да 3 гадоў) да ўстановы  дашкольнай адукацыі, падтрымкі іх бацькоў (законных прадстаўнікоў) у перыяд прывыкання выхаванцаў да новага асяроддзя.

      Прадугледжваецца як сумеснае знаходжанне дзяцей і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў), так і знаходжанне толькі дзяцей. Гэта мадэль дапамагае дзіцяці лёгка адаптавацца пры паступленні ў дзіцячы сад.

     Змест дашкольнай адукацыі ў гэтай групе вызначаецца: базавым кампанентам у адпаведнасці з  праграмай дашкольнай адукацыі і ўзростам дзяцей.

    У адпаведнасці з пунктам 45 Палажэння прыём выхаванцаў ва ўстановы адукацыі, у тым ліку ў групы кароткачасовага знаходжання, ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў іх свабодных месцаў і на падставе: накіравання ў дзяржаўную ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выдадзенага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам па месцы знаходжання дзяржаўнай установы адукацыі; заявы аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) выхаванца з указаннем каляндарнага перыяду знаходжання на працягу года, часу знаходжання на працягу дня; медыцынскай даведкі аб стане здароўя.

Крыніца:

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ  па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання ад 2 да 7 гадзін ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

Загадчык                                                     І.М.Рашатко

Мадэлі груп кароткачасовага знаходжання,

якія могуць функцыяніраваць згодна запытаў законных прадстаўнікоў

Час знаходжання выхаванцаў у групах кароткачасовага знаходжання пры засваенні зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі вызначаецца яго заснавальнікам у адпаведнасці з запытамі бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў і можа складаць ад 2 да 7 гадзін 2-5 раз у тыдзень, а таксама можа быць зменшана па іх жаданні.    У групы кароткачасовага знаходжання пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі могуць аб'ядноўвацца выхаванцы аднаго ўзросту (да аднаго года, ад аднаго года да двух гадоў, ад двух да трох гадоў, ад трох да чатырох гадоў, ад чатырох да пяці гадоў, ад пяці да шасці гадоў, ад шасці да сямі гадоў) або розных узростаў)  У групах кароткачасовага знаходжання магчыма сумеснае знаходжанне выхаванцаў і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў).      Групы, у якіх час знаходжання выхаванцаў складае менш за 3,5 гадзіны, функцыянуюць без арганізацыі харчавання.                              

Мадэлі груп кароткачасовага знаходжання.

  Кароткачасовае знаходжанне дзяцей у групе, якая функцыяніруе ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Гэтая мадэль не патрабуе спецыяльна выдзеленай групы. Дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту размяркоўваюць па пастаянна дзеючым групам, адпаведным ўзросту кожнага дзіцяці. Яны ўключаюцца ў адукацыйны працэс ўстановы адукацыі з улікам запытаў бацькоў (спецыяльна арганізаваная і (або) нерэгламентаваная дзейнасць).      Адаптацыйныя групы арганізуюцца з мэтай адаптацыі дзяцей ранняга ўзросту (да 3 гадоў) да ўстановы адукацыі, падтрымкі іх бацькоў (законных прадстаўнікоў) у перыяд прывыкання выхаванцаў да новага асяроддзя і ролі раўнапраўных членаў групы аднагодкаў. Могуць функцыянаваць у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі.    У адаптацыйнай групе прадугледжваецца як сумеснае знаходжанне дзяцей і іх бацькоў (законных прадстаўнікоў), так і знаходжанне толькі дзяцей. Гэтая мадэль дапускае, што выхаванцы ў далейшым могуць быць прыняты ў адпаведную ўзроставую групу ўстановы адукацыі на пастаяннай аснове.

  Групы «Мацярынская школа» ствараюцца з мэтай рознабаковага развіцця выхаванцаў ад нараджэння да трох гадоў і аказання іх бацькам (законным прадстаўнікам) мэтанакіраванай, сістэматычнай дапамогі ў пытаннях выхавання дзяцей ранняга ўзросту. Групы функцыяніруюць у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі і прадугледжваюць сумеснае знаходжанне бацькоў (законных прадстаўнікоў) і дзяцей ва ўмовах устаноў адукацыі і (або) сістэматычнае наведванне педагагічнымі работнікамі сем'яў выхаванцаў з мэтай аказання дапамогі бацькам (законным прадстаўнікам) у іх выхаванні, навучанні і развіцці.    Прагулачныя групы мяркуюць знаходжанне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту ў групе, якая функцыяніруе на пастаяннай аснове, уключэнне іх у адукацыйны працэс на перыяд правядзення прагулкі (у першую і (або) другую палову дня). У названых групах адпаведна раскладу дня і з улікам узросту выхаванцаў арганізуюцца розныя віды дзіцячай дзейнасці (пазнавальная практычная (назіранні, доследы і даследаванні, экскурсіі, мэтавыя прагулкі і інш.), гульнявая (дыдактычныя, сюжэтна-ролевыя гульні і інш.), працоўная (праца ў прыродзе, гаспадарча-бытавая праца), ажыццяўляецца фізкультурна-аздараўленчая дзейнасць (рухомыя гульні і фізічныя практыкаванні, самастойная рухальная дзейнасць і інш.), праводзіцца індывідуальная работа з дзецьмі па адукацыйных агалінах вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі і інш.

  Групы выхаднога дня, вячэрнія групы ствараюцца з мэтай аказання дапамогі бацькам (законным прадстаўнікам) выхаванцаў у выхаванні і развіцці дзяцей у выхадныя дні і вячэрні час.   Рэалізацыя зместу адукацыйных галін вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі ў групах выхаднога дня ажыццяўляецца як у спецыяльна арганізаванай (гульня, занятак), так і ў нерэгламентыраванай дзейнасці.   Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх групах (напрыклад, з 17.30 да 19.30 - ва ўстановах адукацыі з часам працы 10,5 гадзіны) прыярытэтным відам дзейнасці з'яўляецца гульнявая (сюжэтна-ролевыя, будаўніча-канструктыўныя, рэжысёрскія, тэатралізаваныя, творчыя гульні, гульні-драматызацыі, гульні з правіламі (рухомыя і дыдактычныя) і інш.). Вячэрнія групы не павінны дзейнічаць наўзамен «дзяжурных», арганізацыя якіх ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі з улікам запытаў бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, рэжымам работы прадпрыемстваў, размешчаных на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

    Групы па падрыхтоўцы да школы ствараюцца для дзяцей ад 5 да 7 гадоў з мэтай падрыхтоўкі да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі. З улікам колькасці дзяцей у такіх групах рэалізацыя зместу адукацыйных галін вучэбнай праграмы можа ажыццяўляцца як у спецыяльна абсталяваным памяшканні ўстановы адукацыі, так і ў старэйшай групе, якая функцыянуе  (ад пяці да сямі гадоў) пры ўмове наяўнасці ў ёй месцаў.     Сезонная пляцоўка можа быць арганізавана па запытах бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей на базе ўстановы адукацыі або спецыяльна выдзеленага памяшкання пры ўмове яго адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Сезонная пляцоўка арганізуецца на перыяд пасяўных, ўборачных работ пераважна ў сельскай мясцовасці.

   Адукацыйны працэс у групах кароткачасовага знаходжання ажыццяўляецца на аснове вучэбна-праграмнай дакументацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі (навучальныя планы (навучальны план ўстановы адукацыі, індывідуальны навучальны план) і навучальная праграма дашкольнай адукацыі) з улікам аптымальнага чаргавання відаў дзіцячай дзейнасці выхаванцаў: спецыяльна арганізаванай і нерэгламентыраванай.

  Навучанне і выхаванне дзяцей, якія наведваюць групы кароткачасовага знаходжання (за выключэннем груп выхаднога дня), ажыццяўляецца ў адпаведнасці з планам рэалізацыі адукацыйнага працэсу адпаведнай узроставай групы, складзеным на аснове вучэбнага плана ўстановы адукацыі.

Крыніца:

МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў групах кароткачасовага знаходжання ад 2 да 7 гадзін ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі.

Загадчык                                                   І.М. Рашатко