2021 - ГОД НАРОДНАГА АДЗІНСТВА


Згуртаванасці, салідарнасці і ўзаемаразумення беларусаў, аб'яднаных гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці. Каб заўсёды заставацца нацыяй і быць часткай адзінства з іншымі.

У навагоднім звароце кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў зрабіць 2021-ы Годам народнага адзінства.

"Мы абавязкова створым Беларусь будучыні, і яна будзе лепш цяперашняй. Для гэтага трэба проста адправіць 2020-ы ў гісторыю. Але не забыць яго ўрокі. Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць-кавалачак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перавернем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новы раздзел незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства. Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, шанаваць і любіць так, як могуць толькі беларусы-разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!"- заявіў Лукашэнка.

http://president.gov.by/by/news_by/view/aljaksandr-lukashenka-padpisau-ukaz-ab-abjaulenni-2021-ga-godam-narodnaga-adzinstva-25207/

Меню раздела