Пярвічная прафсаюзная арганізацыя

 

Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі

Сардэчна запрашаем на старонку пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі
                ДУА " Рассветаўскі дзіцячы сад"

"У адзінстве прафсаюза - наш поспех!"

Мы-калектыў аднадумцаў

Галоўная мэта: абарона прафесійных, працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў сваіх членаў.

Нашы задачы:

 - садзейнічаць стварэнню здаровых і бяспечных умоў працы ўсіх   членаў калектыву;
-  забяспечваць абарону правоў кожнага члена прафсаюза на працу, павышэнне кваліфікацыі, справядлівую і своечасовую аплату працы;
- ажыццяўляць грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое закранае працоўныя, эканамічныя і сацыяльныя правы і інтарэсы членаў калектыву.

      Член Прафсаюзу мае права:
- на абарону працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў у органах дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, судах розных інстанцый;

- на зварот у выбарныя органы Прафсаюзу па дапамогу з пытаннямі, заявамі і прапановамі, патрабаваць адказу па сутнасці звароту ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- абмяркоўваць на прафсаюзных схода, канферэнцыях, пасяджэннях выбарных органаў пытанні статутнай дзейнасці і працы выбарных органаў, карыстацца інфармацыяй пра дзейнасць прафсаюзных арганізацый і прафсаюзных органаў, уносіць прапановы, выказваць і адстойваць сваё меркаванне, удзельнічаць у выпрацоўцы рашэнняў і іх рэалізацыі;

- выбiраць i быць абраным у склад выбарных органаў Прафсаюзу па дасягненні 18 гадоў;

- прысутнічаць на пасяджэннях выбарнага органа Прафсаюзу пры абмеркаванні пытанняў, якія закранаюць яго інтарэсы;

- атрымліваць бясплатную юрыдычную дапамогу і кансультацыі ў прафсаюзных органах па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Прафсаюза; пры неабходнасці атрымліваць матэрыяльную дапамогу са сродкаў профбюджета па рашэнню адпаведнага прафсаюзнага органа.

Старшыня пярвічнай  прафсаюзнай арганізацыі - 

Краўчук Наталля Зянонаўна,   Тэл.: 601 42,  (8033)3706871

АСНОЎНЫЯ ДАКУМЕНТЫ:

Калектыўны дагавор на 2019-2022 гады.

План работы пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі на 2020 год.

ПРАВІЛЫ ўнутранага працоўнага распарадку.

 

 

Меню раздела