Для паспяховага навучання ў пачатковых класах дзіцяці неабходна адпаведная дашкольная падрыхтоўка: развіццё матывацыйнай, пазнаваўчай, эмацыянальнай, валявой і іншых сфер дзейнасці.
Арганізацыя работы па пераемнасці паміж ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" і ДУА "Рассветаўскі дзіцячы" ажыццяўляецца па наступных накірунках:
метадычная работа з педагогамі (правядзенне дыягностыкі па вызначэнні гатоўнасці дзяцей да школы; наведванне адкрытых заняткаў; кансультацыі);
работа з дзецьмі (экскурсіі ў школу; наведванне школьных выстаў; удзел вучняў школы ў святах ў дашкольнай ўстанове);
работа з бацькамі (кансультацыі).