Малая Радзіма ў творчасці дзяцей

Асноўная ідэя праекту

 

Сістэматычная праца па арганізацыі для выхаванцаў сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту экскурсій да прыродных і сацыяльных аб'ектаў найбліжэйшага асяроддзя (віртуальных экскурсій), калектыўнае складанне лістоў і перапіска з аднагодкамі з іншых раёнаў і г. Жодзіна будуць спрыяць фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту ўяўленняў пра сваю малую Радзіму, Мінскую вобласць і Рэспубліку Беларусь, развіццю культуры зносін і выхаванню асноў патрыятызму.

 Для рэалізацыі праекту неабходна:

вызначыць найболей цікавыя аб'екты ў населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі: прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы;

распрацаваць планы-схемы экскурсійных маршрутаў, віртуальныя экскурсіі;

арганізаваць заняткі па жывым слове ў рамках нерэгламентаванай  дзейнасці выхаванцаў;

арганізаваць перапіску з іншымі ўстановамі дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці;

аформіць  альбом «Мая  Радзіма ў лістах да сяброў» ;

стварыць электронную кнігу «Міншчына ў аповядах і малюнках дашкалят».

Рэалізацыя праекту будзе спрыяць:

фарміраванню ў выхаванцаў уяўленняў пра цікавыя сацыяльныя і прыродныя аб'екты найбліжэйшага асяроддзя, выхаванню асноў  патрыятызму, развіццю  навыкаў зносін і выяўленчай дзейнасці; павышэнню цікавасці  бацькоў у пытаннях патрыятычнага выхавання дзяцей, арганізацыю  сумеснага адпачынку  ў выхадны дзень.

Удзел у абласным сацыяльна-педагагічным праекце "Ліст сябру"

Выхаванцы прынялі ўдзел ў напісанні калектыўных лістоў аб сваёй малой Радзіме для аднагодкаў з ДУА "Новавёскаўскі дзіцячы сад" Стаўбцоўскага раёна і ДУА "Ланьскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна.

Альбом "Мая малая Радзіма ў пісьмах да сяброў"