Міні-музей “ Беларуская хатка”

Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы дамашняга побыту, вышываныя рушнікі, нацыянальная вопратка — чаго толькі няма ў «Беларускай хатцы!» Гэты музей незвычайны тут можна не толькі глядзець на экспанаты, але і браць іх у рукі, разглядаць. Як у кожнай вясковай хаце, у нашай хатцы ёсць печ. Каля пячы стаяць сапраўдныя вілкі ды качарга, і чапяла таксама мясціцца ля прыпечку.  Дзецям заўседы цікава паспрабаваць пакруціць кола самапрадкі, патрымаць бёрда кроснаў. Цікава ім і «прасаваць» бялізну качалкаю, і трымаць у руках сапраўдныя самапраныя рэчы, і «біць масла» сапраўднай маслабойкаю. Хіба без усяго гэтага можна было б знаёміць дзяцей з традыцыйным побытам продкаў?
У этнаграфічным куточку часта гучаць загадкі, казкі, песні — дзеці слухаюць іх, і выконваюць самі. З багатым культурным набыткам беларускага народа дзеці знаёмяцца і на занятках — а потым расказваюць пра ўсе, што пачулі, бацькам.