Экскурсія ў школьны спортзал

03.12.2021
Выхаванцы ДУА "Рассветаўскі дзіцячы сад "пабывалі" ў гасцях ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна". Дзеці пашырылі свае ўяўленні аб школе (у школе дзеці не толькі вучацца чытаць, пісаць, але і на занятках па фізічнай культуры развіваюць фізічныя якасці, вучацца гуляць у спартыўныя гульні). Менавіта наведванне дашкольнікамі школы дапамагае найбольш паспяхова пачаць ім сваё навучанне і зрабіць больш плыўным і бязбольным пераход у «новае жыццё».