"Да пабачэння, дзіцячы сад!"

27.05.2022
Святочнае мерапрыемства развітання з дзіцячым садам адбылося 27 мая. Выпуск дашкалят у школу-гэта заўсёды цёплыя і кранальныя словы, гэта свята вясёлае, урачыстае і, вядома, трохі сумнае - бо мы развітваемся з нашымі дзецьмі, якія для нас сталі роднымі і якіх мы палюбілі ўсім сэрцам! Супрацоўнікі дзіцячага сада акунуліся ў атмасферу гэтага цудоўнага хвалюючага свята разам з выхаванцамі. Малодшыя дзеці выказвалі добрыя словы і пажаданні нашым выпускнікам. Пажадаем і мы ім дасягнення пастаўленых задач, добрых і чулых настаўнікаў, лёгкай вучобы!