Публічная справаздача

За 2020/2021 навучальны год

АНАЛІЗ ДЗЕЙНАСЦІ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

ЗА 2020/2021 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД

 

          Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Рассветаўскі дзіцячы сад” – установа агульнага тыпу адкрыта з 1965 года, разлічана на 50 месцаў, колькасць груп па праекту – 2. У 2020/2021 навучальным годзе ва ўстанове функцыяніравала 1  рознаўзроставая група, колькасцю 14 выхаванцаў (2019/2020 навучальны год -13), рэжым работы – 10,5 гадзін. Ахоп дзяцей з 3 да 6 гадоў дашкольнай установай - 100% (у 2019/2020 навучальным годзе - 100%).

         Па жаданні законных прадстаўнікоў згодна анкетавання ў бягучым годзе развіваюцца новыя формы дашкольнай адукацыі. Для дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, функцыяниравала на бясплатнай аснове адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання, якую наведвала двое дзяцей  (2019/2020 – 1), што садзейнічала больш лёгкай адаптацыі пры паступленні ў дашкольную ўстанову.

           На працягу года адукацыйны працэс здзяйснялі 3 педагога.

Якасны аналіз педагагічных кадраў выглядае наступным чынам:

Год

Колькасць работнікаў

Адукацыя

Стаж

Катэгорыя

Завочнікі

Вышэйшаяя

Сяр.-спец-я

Да 5

гадоў

Пасля

15 гадоў

Вы

шэйшая

I

II

Без

катэ-

горыі

                     

2020/2021

3

1

2

1

2

-

1

1

1

-

2019/2020

3

1

2

1

2

-

1

1

1

-

Параўнальны аналіз якаснага складу педагогаў  паказаў, што ўзровень вышэйшай адукацыі складае - 33.3%  (2019- 33.3%), выхавальнікаў якія маюць адукацыю па накірунку “педагогіка дзяцінства” - 33.3%  (2019 - 33.3%),  гэта значыць, што  змены ў кадрах не адбываецца.

          Павышэння кваліфікацыі ў 2020/2021 годзе прайшлі: выхавальнік дашкольнай адукацыі Барсукова Н.В., у выніку чаго павысіла свой прафесійны ўзровень па зместу і спецыфіцы адукацыйнага працэсу ў рознаўзроставай групе і загадчык Рашатко І.М па кіраванню ўстановай дашкольнай адукацыі ў сучасных умовах.

       На падставе аналізу лістоў здароўя колькасць дзяцей  з другой групай здароўя большая (больш дзяцей прыходзіць у дзіцячы сад з такой групай). Гэта дзеці, у якіх адсутнічаюць хранічныя захворванні, але есць некаторыя функцыянальныя і марфалагічныя змены. Аднак на  канец навучальнага года назіраецца павелічэнне колькасці дзяцей з трэцяй групай здароўя.

Групы здароўя

2019 год

2020 год

I

14%

14%

II

86%

72%

III

0

14

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі на пачатак навучальнага года праводзіўся маніторынг стану здароўя выхаванцаў, вынікі якога можна ўбачыць у табліцы і параўнаць з мінулым годам:

Год

Выпадкаў захворвання

На 1000 дзяцей

Пропуск 1 дзіцем

Раённы

паказчык

2020

3

214.3

1.1

1.7

2019

3

250

1.3

2.2

Як бачна з табліцы, у 2020 годзе паказчык захворванняў паменьшыўся на 0.2. Вялікую колькасць пропускаў адным выхаванцам па хваробе дало тое, што ўстанову  дашкольнай адукацыі наведваюць выхаванцы ад 2 да 3 гадоў, арганізм якіх успрымальны да распіраторных захворванняў.      

          Для законных прадстаўнікоў праз бацькоўскія куткі аформлены інфармацыйны  матэрыял на тэмы: “Харчаванне дзяцей схільных да алергічных рэакцый”, “Адаптацыя ва ўмовах дзіцячага сада”, “Рэкамендацыі па развіцці актыўнасці”,  “Вострыя  інфекцыйныя захворванні верхніх дыхальных шляхоў”, “Рэкамендацыі па арганізацыі актыўнага сямейнага адпачынку”, дзе законныя прадстаўнікі атрымалі веды ў пытаннях захавання здароўя дзяцей праз  правільнае харчаванне і  пытаннях выхавання дзяцей у сучасным грамадстве.

Пытанні аховы і ўмацавання здароўя выхаванцаў, рацыянальнага фізічнага і  псіхілагічнага развіцця застаюцца кіруючымі ў дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі. Для забеспячэння бяспечных умоў знаходжання выхаванцаў ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны спрыяльныя санітарна-гігіенічныя ўмовы, рэжым дня; арганізуецца рацыянальнае  харчаванне, штодзённае знаходжанне на свежым паветры, сістэматычна праводзяцца ранішняя гімнастыка і загартоўваючыя мерапрыемствы.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі створаны спрыяльныя ўмовы для выхавання ў дзяцей навыкаў асабістай гігіены. Педагогі вучаць дашкольнікаў ўсведамляць каштоўнасці здаровага ладу жыцця, выхоўваюць у іх патрэбу беражліва ставіцца да свайго здароўя, знаёмяць з элементарнымі правіламі бяспечных паводзін. З гэтай мэтай абсталявана зала для правядзення фізкультурных заняткаў, аформлены вокны рольшторамі.

 Вельмі важным паказчыкам стану здароўя выхаванцаў з’яўляюцца яго фізічныя данныя, такія, як рост і вага. З гэтай мэтай ва ўстанове дашкольнай адукацыі адзін раз у паўгоддзе праходзіць антрапаметрыя дзяцей, на падставе якой  два разы ў год складаецца ліст рассадкі выхаванцаў суадносна з яго дадзенымі цыфрамі. Усе выхаванцы забяспечаны мэбляй згодна іх антрапаметрычным дадзеным на 100%.

Вялікая ўвага ў дзіцячым садзе надаецца стварэнню ўмоў для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей. Дзейнасць па захаванню і ўмацаванню здароўя выхаванцаў ажыццяўляецца з улікам індывідуальных асаблівасцей дзяцей,  шляхам аптымізацыі рэжыму дня (усе віды рэжыму распрацаваны на аснове патрабаванняў СанПіН); праводзяцца  прафілактычныя мерапрыемствы,  кантроль за фізічным і псіхічным станам дзяцей;  загартоўваючыя  працэдуры; забеспячваюцца ўмовы  для паспяховай адаптацыі дзіцяці да дзіцячага садку; фарміруецца  ў дзяцей і бацькоў матывацыі да здаровага ладу жыцця. Дзецям прадастаўляюцца аптымальныя ўмовы для павелічэння рухальнай актыўнасці: у рэжыме дня фізкультурныя практыкаванні праводзяцца на свежым паветры, у вольным доступе для дзяцей знаходзяцца фізкультурныя куткі, гімнастычнае абсталяванне, арганізуюцца ў вялікай колькасці рухомыя гульні, фізкультхвілінкі. Выкарыстоўваюцца спартыўныя гульні і спаборніцтвы.

Прадметна - прасторавае асяроддзе дашкольнай установы спрыяе ўмацаванню здароўя і загартоўвання арганізма дзяцей, а таксама задавальняе неабходную  патрэбу  дзяцей у руху.

У дашкольнай установе маецца музычна-спартыўная зала з неабходным інвентаром і абсталяваннем.

На тэрыторыі размешчана спартыўная  пляцоўка, а таксама прагулачны ўчастак з разнастайным спартыўным абсталяваннем, спартыўна- гульнявым комплексам, якія павышаюць цікавасць дзяцей да заняткаў фізічнай культурай, прыцягваюць да ўдзелу ў рухомых гульнях на свежым паветры.

Штомесяц праходзяць заняткі па здаровым ладзе жыцця. Для паляпшэння здароўя дзяцей і павышэння супраціўляльнасці дзіцячага арганізма да неспрыяльных уздзеянняў навакольнага асяроддзя праводзіцца комплекс загартоўваючых  мерапрыемстваў: захаванне тэмпературнага рэжыму на працягу дня; правільная арганізацыя прагулкі і яе працягласць; захаванне сезоннага адзення падчас прагулкі з улікам індывідуальнага стану здароўя дзяцей; дыхальная гімнастыка; правядзенне ранішняй гімнастыкі ў летні перыяд на свежым паветры. Для падтрымання мікраклімату ў групе пастаянна праводзіцца кароткачасовае праветрыванне групавога пакоя перад заняткамі, спальнага пакоя  перад сном і скразное праветрыванне памяшканняў у адсутнасць дзяцей.

Выконваюцца санітарныя нормы: ранішнія фільтры, дэзінфекцыя паверхняў, паветра, масачны рэжым, частае мыццё рук.

           Па выніках праведзенай,   дыягностыкі развіцця фізічных якасцей (хуткасць, сіла, гнуткасць, цягавітасць), рухальных уменняў і навыкаў у верасні 2020 года, і  ў параўнані  іх з адукацыйнымі стандартамі, можна адзначыць, што з абследаваных 10 выхаванцаў  высокі ўзровень складаў 3 (30%), сярэдні –2 (20%), нізкі –5 (50%). У выніку праведзенай карэкцыйнай работы фізічнага развіцця выхаванцы  палепшылі свае паказчыкі, аб чым  сведчыць праведзеная ў маі 2021 года дыягностыка:  з абследаваных  12 выхаванцаў высокі ўзровень мелі 2 (17 %), сярэдні –9 (75%), нізкі – 1 (8) %. Вынік праведзенай карэкцыйнай работы – гэта рост паказчыкаў фізічнай падрыхтаванасці дзяцей, іх здароўе і добры настрой. Але на канец года засталіся дзеці з нізкім узроўнем развіцця фізічных якасцей. Прычынай нізкага ўзроўню паказчыкаў  стала дрэннае валоданне тэхнікай кідання  мяча ўдалеч (сярэдняя падгрупа), недастаткова сфарміраванае ў малодшых дзяцей  уменне бегаць змейкай. Працу па павышэнню фізічнай падрыхтоўнасці дзяцей з нізкім узроўнем развіцця да сярэдняга ўзроўня  прадоўжылася напрацягу летняга перыяду. У працэсе рухомых гульняў і самастойнай гульні дзяці павысілі  узровень  фізічнага развіця, умацавалі   здароўе.             Наладжанае ўзаемадзеянне педагагічнага, медыцынскага персаналу скардынавалі павышэнне якасці фізкультурна-аздараўленчай работы, сфарміраванні звычкі да здаровага ладу жыцця.

           Працэс арганізацыі харчавання ва ўстанове адукацыі засноўваўся на нарматыўных і метадычных дакументах па харчаванню, быў арганізаваны ў адпаведнасці з прыкладным 10-дзённым меню, выкарыстоўваючы тэхналагічныя карты, і адказваў патрэбам дзіцячага арганізму. Аналізуючы дадзеныя па харчаванню дашкольнікаў за справаздачны перыяд, можна адзначыць, што працэнт выканання норм складае  94 % ( 2019 год -94 %), раённы паказчык -   93,3%. Невысокі  паказчык выканання нормаў харчавання адбываецца за кошт адсутнасці ў рацыёне тамата –пюре, дрожджаў, выкарыстоўванне якіх  немагчыма ва ўмовах нашай дашкольнай установы ў сувязі з невялікай колькасцю выхаванцаў  і абмежаванымі тэрмінамі захоўвання. Круглы год праводзіцца С-вітамінізацыя ежы, а таксама выхаванцы  атрымліваюць сокі і садавіну.

          На працягу года былі  дадзены рэкамендацыі для выхавальнікаў: “Страхоўка і дапамога, як мера прафілактыкі і бяспекі дзяцей на фізкультурных занятках”, “Як падрыхтаваць і правесці бацькоўскі сход”, “Казка як сродак эканамічнага выхавання дашкольнікаў”, “Знаёмства  дзяцей са спартыўнымі гульнямі і практыкаваннямі”,  “Правядзенне тэматычных кансультацый для бацькоў”, “Асаблівасці ўспрымання мастацкіх твораў малодшымі дашкольнікамі”, “Азбука для выхавальнікаў”, “Як выхоўваць бяспечныя паводзіны ў дашкольнікаў”,“Развіваючае  прадметнае асяроддзе на пляцоўцы летам”, “Выкарыстанне нетрадыцыйнай тэхнікі малявання ў працы з дзецьмі дашкольнага ўзросту”, з  мэтай  на ўдакладненне ведаў педагога, кампетэнтнасць ва ўменні складаць перспектыўнае планаванне, правядзенне відаў дзіцячай дзейнасці па фарміраванню эканамічнага выхавання, развіваючых гульняў, мастацкай дзейнасці, выяўленчага мастацтва, што  дало магчымасць стварыць у калектыве абставіны творчага пошуку,  а педагогу – прааналізаваць сваю дзейнасць. 

              Для забеспячэння прафесійнага росту педагогаў ва   ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме  створана сістэма метадычнага суправаджэння і падтрымкі спецыялістаў, якая ўключае ў сябе метадычныя аб’яднанні па катэгорыям груп, дзе павышалі    свой узровень педагагічныя работнікі ўстановы, знаёміліся з  вопытам другіх дашкольных устаноў, займаліся самаадукацыяй, што  садзейнічала  павышэнню якасці адукацыйнага працэсу.

          Атрыманыя веды прымяняліся ў практычнай дзейнасці па распрацаванні дыдактычных гульняў па фарміраванні ў выхаванцаў асноў эканамічнай культуры,    асноў бяспекі жыццядзейнасці ў дашкольнікаў; асаблівасцей арганізацыі і правядзення комплексных і інтэграваных заняткаў з выхаванцамі рознаўзроставай групы.

Дашкольная ўстанова прыняла удзел у шостым раённым фестывалі-конкурсе “Дзіўны свет дзяцінства” ў намінацыі “Тэрыторыя дзяцінства: тэатральны куток у групе”. Тэатральны куток  папаўніўся  настольнымі тэатрамі “Церамок”, “Курка раба”, “Калобок”, “Маша і мядзведзь”, “Зайкава хатка”, “Ліса і мядзведзь”, “Калабок”, “Ліса і журавель”, лялькамі “Баба”, “Дзед”.

На працягу года калектыў працаваў над стварэннем ўмоў па фарміраванню ў дзяцей дашкольнага ўзроста патрыятычнага выхавання праз асновы экалагічнай культуры.

           На працягу навучальнага года для рэалізацыі гадавой задачы праведзены 2 пасяджэнні педагагічных саветаў: “Стан арганізацыі працы па патрыятычным выхаванні праз фарміраванне асноў экалагічнай культуры”, “Арганізацыя сістэмы працы ў спецыяльна-арганізаванай дзейнасці і вольны час па фізічнай культуры – сродак фарміравання ў дзяцей дашкольнага ўзросту запатрабавання і матывацыі да здаровага ладу жыцця”.

            Па выніках праведзеных педсаветаў   аформлены  мадэлі працоўнай дзейнасці у кутку прыроды ( віды догляду  за пакаёвымі раслінамі: апырскванне, абрыванне засохшага лісця, мыццё, пасеў, пасадка, падкормка, паліў, рыхленне). Распрацаваны цыкл назіранняў у кутку  прыроды   за жыхарамі   акварыума,  набыты наборы для працы ў кутку,  аформлены канспекты валеалагічных заняткаў. 

Пры правядзенні адукацыйнага працэсу выкарыстоўванне  ІКТ тэхналогій выхавальнікам Барсуковай Н.В. дазваляе зрабіць віртуальныая экскурсіі ў “Мой родны горад”,  “Вось ён хлебушак духмяны“, ”Жывёлы леса”, “Мая прафесія”, “Што вакол нас”. З  дапамогай прэзентацый, у якіх інтэграваны інфармацыйныя аб'екты розных тыпаў: гук, тэкст, малюнак, ствараецца выява, блізкая да субкультуры сучасных дзяцей. Выхавальнікам Прудніковіч Л.А з дапамогай дыдактычных гульняў у дзяцей развіваецца  назіральнасць, маўленне, увага і памяць, фарміруецца   разумовая дзейнасць, замацоўваюцца   правілы паводзін у прыродзе.

У дзецей выхоўваліся спагада і спачуванне да навакольнай прыроды, выхаванцы навучыліся  любіць  навакольны свет, Радзіму, хварэць усёй душой за родную хату, сям'ю, народ. Вялікую ролю ў выхаванні патрыятызму надавалася  прывіццю працавітасці праз  ролю дзяжурных па кутку прыроды, па занятку. Працоўныя даручэнні даводзіліся не заўсёды да канца.         Таму, можна   адзначыць, што ў выхаванцаў сярэдняга  і  старэйшага ўзросту на  нізкім  узроўні сфарміраваны веды, што вынік працоўнай дзейнасці гэта  дасягненне пастаўленнай мэты,   не усведамляюць розніцу паміж жаданнямі і запатрабаваннямі,  не заўсёды разумеюць, што грошы зарабляюцца працай і  з'яўляюцца мерай адзнакі працы.

          Неабходна накіраваць  работу на  фарміраванне дадатных  адносін да наваколля, да розных відаў працы, беражлівых адносін  да вынікаў працы іншых людзей.

        На  другім педагагічным савеце адзначылі, што кіраўнік па фізічнай культуры нагадвае дзецям у ходзе заняткаў пра тэхніку бяспекі;  на занятках адпрацоўваецца тэхніка выканання практыкаванняў (скачкі ў даўжыню, кідок прадмета ўдаль, хада прыстаўным крокам                            па лаўцы); практыкаванні на аднаўленне дыхання праводзяцца ў тэмпе, рэгулярна, дзеці паспяваюць выраўнаваць дыханне.

             З мэтай пашырэння і сістэматызацыі ведаў педагогаў па выкананню гадавой задачы  былі праведзены кансультацыі: -“Арганізацыя рознаўзроставага ўзаемадзеяння дашкольнікаў у пазнавальнай дзейнасці”, ” Патрыятычнае  выхавання праз экалагічнаую адукацыю ”, “Навучэнне старэйшых дашкольнікаў элементам гульні ў хакей”, “Тэатралізаваная дзейнаць - як сродак развіцця маўленчых здольнасцей дашкольнікаў “,“Гульнявы падыход да развіцця рухальных навыкаў дашкольнікаў”, “Чытанне літаратуры як сродак ранняй прафарыентацыі дашкольнікаў”. Атрыманыя веды прымяняліся ў практычнай дзейнасці па адукацыйных галінах “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін”, “Выяўленчае мастацтва”, “Мастацкая літаратура”, ”Дзіця і грамадства”, ”Дзіця і прырода”, “Фізічнае выхаванне”. 

          У рамках рэалізацыі гадавой задачы праведзены адкрыты прагляд па адукацыйных галінах “Дзіця і прырода” і “Фізічнае выхаванне” фізкультурны вольны час.  Пры  правяденні калектыўнага прагляду занятка па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода” на тэму “Белая бяроза”,  дзеці пашырылі свае ўяуленні аб вобразе бярозы ў паэзіі, музыцы, мастацтве, дзіцячай выяўленчай творчасці, было сфарміравана ўспрыманне вобразу бярозкі сродкамі рознага віду мастацтва. Па адукацыйнай галіне “Фізічнае выхаванне” фізкультурны вольны час на тэму “Экалагічны патруль”,  з дапамогай якога  дзеці замацавалі веды пра правілы паводзін у лесе, развівалі сваю рухомую актыўнасць, вынослівасць, уменне арыентавацца ў прасторы, узгадняць свае дзеянні з дзеяннямі каманды, пачуццё адказнасці. Адкрыты прагляд таксама  садзейнічаў павышэнню педагагічнага вопыту ў педагогаў.

            Вялікая ўвага надавалася арганізацыі сумесных выхаваўчых мерапрыемстваў з удзелам выхаванцаў па сацыяльна-маральным, асабовым і фізічным выхаваннях. Выставы  “Дары восені”, “Матуліны рукі не ведаюць суму”, малюнкаў “Папа , мама, я - здаровая  сям’я” даюць    дадатковую інфармацыю пра адносіны, атмасферу ў сям’і, месца дзіцяці ў ёй.   Дні здароўя  “Па сцежцы здароўя”, “ Я і здароўе”, ”Падарожжа ў краіну здаравячкоў; спартыўнае свята “Свята мяча”; музычныя святы  “Новы год”,  “Мая мілая матуля” - усё гэта паглыбіла цікавасць да патрыятычнага выхавання, бо менавіта адносіны бацькоў да навакольнага свету  найперш фарміруюць у дзіцяці ўяўленні пра Радзіму, комплекснае і інтэгрыраванае далучэнне да дзяржаўных святаў, клопату пра сваё здароўе.

Па жаданні законных прадстаўнікоў (згодна анкетавання) ў бягучым годзе развіваюцца новыя формы дашкольнай адукацыі. Для дзяцей, якія не наведваюць установу дашкольнай адукацыі, функцыянавала на бясплатнай аснове адаптацыйная група кароткачасовага знаходжання, якую наведвала двое дзяцей (2019/2020 – 1), што садзейнічала больш лёгкай адаптацыі пры паступленні ў дашкольную ўстанову.

Аналіз выканання патрабаванняў вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі паказаў, што спецыяльная гатоўнасць да школы на сярэднім  узроўні сфарміравана ў 5 выхаванцаў (100% )  старэйшай групы. Дзеці навучыліся пераказваць кароткія літаратурныя тэксты з апорай на  схемы, што дало магчымасць значна пашырыць запас слоў і ўменне выкарыстоўваць словы ў самых розных граматычных формах і словазлучэннях, расказваць па малюнку, перадаючы не толькі галоўнае, але і дэталі.   У адукацыйнай галіне “Падрыхтоўка да навучання   грамаце” трое выхаванцаў валодаюць  способамі  словаўтварэння,  правільна  выкарыстоўваюць  простыя  і  складаныя  сказы,  называюць словы з пэўным гукам. У адукацыйнай галіне  “Элементарныя матэматычныя ўяўленні” усе выхаванцы старэйшай групы  ведаюць лічбы ад 0 да 10, геаметрычныя  фігуры, валодаюць  навыкамі  колькаснага  і  парадкавага  лічэння,  умеюць устанаўліваць  прасторавыя  адносіны  прадмета  ў  адносінах  адзін  да аднаго. Дзеці уяўляюць пра спосабы ўтварэння ліку 10, пра састаў ліку з адзінак і з двух меншых лікаў (у межах 10), умеюць лічыць. Усе выхаванцы засвоілі розныя часовыя адносіны (раніца, дзень, вечар; сёння заўтра, учора, дні тыдня, поры года). Валодаюць  такімі відамі ўспрымання: разглядаючы карцінку, пераходзіць  ад пералічэння аб'ектаў і іх прыкмет,  разумеюць эмацыйны стан персанажаў (радасць, смутак. страх, хваляванне). Выхаванцы асвоілі маляванне рознымі спосабамі, штрыхаваць у розных напрамках; выконваюць малюнак у колер, выбіраюць па сваім жаданні матэрыялы і тэхніку малявання, выдатна карыстаюцца алоўкам і пэндзлем, разумеюць розніцу работы акварэллю і гуашшу. Асвоілі ляпіць рознымі прыёмамі і спосабамі ў пэўнай паслядоўнасці прадметы, якія складаюцца з некалькіх частак злучаюць часткі рознымі спосабамі. Усе дзеці здольныя сістэматычна выконваць пасільныя працоўныя абавязкі. Маюць уяўленні аб правілах паводзін у прыродзе. Сфарміраваны пачуцці павагі да працы людзей. Ведаюць правілы дарожнага руху і правілы пажарнай бяспекі і як паводзіць сябе з незнаёмымі людзьмі. Выхаванцы праяўляюць высокую ступень самастойнасці ў ажыццяўленні самаабслугоўвання, усё часцей становяцца рэальнымі памочнікамі ў працы дарослых, праяўляюць жаданне і імкнуцца дапамагчы.

        У 2020/2021 навучальным годзе карэкцыйна-педагагічнай дапамогай ахоплена пяцёра  выхаванцаў старэйшага  і сярэдняга ўзросту. Індывідуальныя заняткі па выпраўленні гукавымаўлення на працягу 8-і месяцаў станоўча адлюстраваліся на іх мове – гукі сталі больш чыстымі пры вымаўленні, дзеці сталі больш адаптаваныя да умоў зносін з аднагодкамі. Работа па замацаванню гукаў прадоўжыцца на працягу 2021/2022 года з 6 дзецьмі.

У  рамках рэалізацыі пераемнасці паміж дашкольным навучаннем і пачатковай школай сумесна прайшлі мерапрыемствы: занятак па адукацыйных галінах: “Дзіця і грамадства”  на тэму ”Мой родны горад”; “Развіццё маўлення і культуры маўленчых зносін” на тэму “Вось ён хлебушак духмяны”; музычныя досугі на тэмы: “Восеньскі кірмаш” і “Коцік Банця  ў краіне экалогія”; выстава малюнкаў “Выкарыстанне газа ў быту”; фізкультурныя вольныя часы: на тэму “Баскетбалісты”, “Мы хакеісты!”; музычна -літаратурны досуг “Мой родны кут, мая зямля…”. З гутарак з дзецьмі, назіраннямі  за іх гульнямі і самастойнай дзейнасцю была выяўлена наяўнасць у дашкольнікаў цікавасці, самастойнасці і актыўнасці, а таксама ведаў дзяцей аб школе.

Выхавацелі Барсукова Н.В. і Прудніковіч Л.А., і настаўнік-дэфектолаг Фалітар А.А. паспяхова ўзаемадзейнічалі з бацькамі будучых  першакласнікаў, праводзілі індывідуальныя вусныя кансультацыі на тэму  “Выхаванне ў дзяцей старэйшай падгрупы станоўчых адносін да школы”, выкарыстоўвалі  стэндавую інфармацыю, што папоўніла свядомасць бацькоў і  спрыяе   паспяховай адаптацыі дзяцей у першым класе.

    Ва ўстанове дашкольнай адукацыі, апіраючыся на анкетаванне бацькоў і з мэтай развіцця асобы дзіцяці на працягу навучальнага года функцыянавала група па інтарэсах “Дзіцячы фітнес”  на платнай аснове (2019/2020 н.г. – 1 гурток “Дзіцячы фітнес”)  наведвала 61% ад агульнай колькасці  выхаванцаў рознаўзроставай групы. Заняткі ў ёй  спрыялі фарміраванню і замацаванню асноўных рухальных навыкаў, павышэнню фізічнай актыўнасці і вядома, умацаванню здароўя.

        На працягу года ўстанова дашкольнай адукацыі цесна ўзаемадзейнічала з законнымі прастаўнікамі выхаванцаў.  Бацькоўскія сходы “Бяспека дзяцей” або “Азбука маленькіх пешаходаў”, “ Сумесная дзейнасць бацькоў і дзяцей для гарманічнага развіцця дзяцей”, “Нацыянальныя асаблівасці выхавання дзяцей”, выставы дзіцячых малюнкаў Восеньская фантазія”,  “Няма мілей сябра, чым родная матуля на працягу Тыдня Маці,   дзе законныя прадстаўнікі атрымалі веды, сацыяльна –маральныя накірункі ў  сучасным грамадстве.

         Ва ўстанове адукацыі існуе афіцыйны сайт, на якім бацькі могуць азнаёміцца з інфармацыяй па розных напрамках дзейнасці, таксама  дапрацаваны маршруты выхаднога дня “Вясёлая прагулка разам”.

З мэтай выяўлення статусу сям’і, умоў жыцця дзяцей праводзяцца  наведванні сем’яў, вядзецца журнал абследавання жыллёвых умоў паступіўшых дзяцей.

Вынікі правядзення анкетавання “Дзіцячы сад вачамі бацькоў” сведчыць аб станоўчай адзнацы работы калектыва за 2020/2021 навучальны год. 100% законных прадстаўнікоў задаволены работай установы дашкольнай адукацыі.

          Прадметна-развіваючае асяроддзе адпавядае патрабаванням Пераліку №50, складае 97,9% (2019/2020 навучальны год-94,7%), раённы  паказчык - 90%.  У рамках  раённага агляду - конкурсу “Лепшы рухальны вугалок групы ўстановы,  якая рэалізуе навучальную праграму дашкольнай адукацыі“  папоўніўся  куток для рухомай актыўнасці  атрыбутамі для гульняў у мінібаскетбол, більярд, сцяжкамі, скакалкамі, мячамі, абручамі, гімнастычнымі палкамі, для гульняў з кіданнем, лоўляй: кеглі, кальцабросы, лятаючыя талеркі; гульням, якія  адпаведаюць  пары года: лыжы, канькі, самакаты. Напаўняльсць адукацыйнага працэсу праграмна-метадычнымі дапаможнікамі складае – для педагогаў 87.1% (2019/2020 навучальны год- 90%), раённы  паказчык - 82,7%. Метадычны кабінет  быў папоўнены новай метадычнай літаратурай, нагляднымі дапаможнікамі па адукацыйнай галіне“Развіцці культуры мовы і маўленчых зносін” для дзяцей  старэйшага ўзроста і серыяй наглядна дыдактычных дапаможнікаў “Жыла-была казка.

             У 2020/2021 навучальным годзе матэрыяльная база дзіцячага сада папаўнялася за кошт наступных крыніц фінансавання: пячыцельскі савет, спонсарская дапамога,  платныя паслугі, збор і здача макулатуры.

За кошт спонсарскіх сродкаў  набыты для групавога пакоя міні баскетбол, більярд, сцяжкі, скакалкі, абручы, мячы, гімнастычныя палкі, для гульняў з кіданнем, лоўляй: кеглі, кальцабросы, баскетбольныя кольцы, лятаючыя талеркі, лыжы, канькі, самакаты, атрыбуты для гульні у хакей, гольф. Для эканамінамічнага выхавання дзяцей      набыты настольныя друкаваныя гульні, для тэатральнай дзейнасці настольныя тэатры, атрыбуты да сюжэтна-ролевай гульні “Магазін”.   Набыты і ўстаноўлены надворны дзіцячы гульнявы комплекс,  будаўнічы матэрыял.     Абноўлены сталовы  посуд – кубкі, талеркі, міскі, салатніцы,   на суму 135.0 рублей.

         Сродкі, атрыманыя за прадастаўленне платных  паслуг, складаюць 703.71 рублёў. Усяго за 2020/2021 навучальны год матэрыяльная база ўстановы дашкольнай адукацыі ўзмацнілася на суму 2893.3 рублёў.

Для забеспячэння больш камфортных бытавых умоў і далейшага паляпшэння якасці адукацыйнага  працэсу ў наступным годзе неабходна набыць надворнае абсталяванне,   працягваць работу па ўдасканаленні якасці адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі праз забеспячэнне ўстановы дашкольнай адукацыі сучаснымі сродкамі навучання згодна з устаноўленым патрабаваннем. А таксама неабходна аптымізаваць работу  па стварэнню ўмоў для арганізацыі прадметна-развіваючага асяроддзя: папоўніць групу і музычную залу - абсталяваннем для тэатральна-музычнай дзейнасці.

         Улічваючы вынікі работы педагагічнага калектыву за мінулы навучальны год, у наступным  2021/2022 навучальным годзе перад педагогамі будзе пастаўлена наступная задача:

 Фарміраванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту асноў эканамічнай культуры праз віды дзіцячай дзейнасці.

Загадчык                                                                  І.М.Рашатко

                          

свернуть